Дизайн-студия Акима Мельника

Разделы:
НОВОСТИ
СТАТЬИ
ПЕРСОНЫ
РУКОВОДСТВО
ИСТОРИЯ
ГАЛЕРЕЯ
Тематики:
аксессуары
алкогольные напитки
безалкогольные напитки
бытовая техника
бытовая химия
вторая жизнь упаковки
за кадром
игрушки
иллюстрация
интервью
канцтовары
книги
компакт-диски
Кондитерские изделия
конкурсы
корм для животных
косметика
Косметика и парфюмерия
креативные идеи
мероприятия
минимализм
новая технология
новости и события
о нас
одежда и обувь
пакеты, сумки
портфолио дизайн-студий
послание в упаковке
посуда
праздничная упаковка
продукты питания
Проекты дизайн-студии Акима Мельника
редизайн
ретро
роскошь
сигареты
сигареты, сигары
социальная роль упаковки
спорт и туризм
студенческая работа
товары для детей
товары для дома
товары для животных
товары для садоводов
упаковка
фармацевтика
эко-упаковка
эко-упаковка
этно
юмор
Материалы:
алюминий
бумага, картон
глина
дерево
кожа
металл
нитки
оргстекло
пергамент
Пластик
полиэтилен
пробка
резина
стекло
термоусадочная пленка
тетрапак
ткань
фольга

Пачаў працу абноўлены сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! | автор packet.by p

Пачаў працу абноўлены сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

11 красавіка пачаў функцыянаваць новы сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Сёлета Фестываль AD.NAK!, як і прынята ў прафесійным фестывальным асяроддзі, змяніў свой стыль і прадэманстраваў абноўленую канцэпцыю.


У рэкламных фестывалях ёсць традыцыя штогод дадаваць нешта новае ў свой стыль, сваё аздабленне, у змест. AD.NAK! — не выключэнне. Таму сёлета сімвал Фестывалю ўяўляе сабой ужо не адзін клічнік, як у мінулым годзе, а шмат.

Абноўлены сайт адпавядае ўсім запатрабаванням сучаснага байнэт-карыстальніка. Новая інтэрнэт-пляцоўка забяспечвае патэнцыйных удзельнікаў апошняй інфармацыяй пра фестываль, умовы ўдзелу і патрабаванні да работ. Навіны Фестывалю, рынку беларускамоўнай рэкламы, меркаванні і эксклюзіўныя інтэрв’ю з прафесійнымі гульцамі рынку і пераможцамі мінулага фестывалю — усё гэта ужо пачало з’яўляцца на сайце.

Змяніўся не толькі дызайн і інтэрфейс сайта, але і яго функцыянал. Цяпер на сайце працуюць інтэграваныя пляцоўкі Facebook і Twitter, а таксама аўтаматызаваная сістэма падачы работы. Сайт цалкам інтэграваны з галоўнымі сацыяльнымі сеткамі Facebook, Вконтакте і Twitter.

Паводле словаў Сяргея Скарахода, кіраўніка спецыялізаванага рэсурсу Marketing.by, «патэнцыйны ўдзельнік Фестывалю зможа без цяжкасцяў знайсці патрэбную інфармацыю пра Фестываль і ўмовы ўдзелу. Значна спрасцілася сістэма падачы работ. Цяпер удзельнікам дастаткова прайсці рэгiстрацыю на сайце, а пасля запампаваць работы ў асабістым кабінеце, абраўшы папярэдне намінацыю. Такім чынам, усе працэдуры робяцца у рэжыме анлайн. Ужо няма неабходнасці рабіць дапаўняльныя тэлефонныя ўзгадненні і ўдакладняць тэхнічныя патрабаванні, што значна скарачае час рэгістрацыі і працэс падачы работ да ўдзелу ў Фестывалі».

Афіцыйная прэзентацыя Фестывалю 2011 года і яго новай канцэпцыі ладзілася 15 сакавіка. У гэтым годзе AD.NAK! атрымаў лагічны працяг і развіццё. Конкурсная праграма Фестывалю 2011 года значна пашыраная за кошт новых тэмаў і кірункаў, якія існуюць на камунікацыйнай прасторы Беларусі.

Другі Фестываль AD.NAK! у гэтым годзе мае тлумачальны дадатак — Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.

Галоўная адметнасць Другога Фестывалю: разам са звычайнай рэкламай і PR значная ўвага надаецца працам, скіраваным на прасоўванне розных культурніцкіх праектаў, якія былі створаныя і прасоўваліся да аўдыторыі маркетынгавымі інструментамі і шляхамі.

Такім чынам, апроч рэкламы і прамоцыі, у Фестывалі возьмуць удзел іншыя камунікацыйныя праекты, напрыклад, фотапленэры, выставы, выдавецкія, кіна-, відэа-, тэатральныя пастановы і інш. культурніцкія і грамадскія праекты.

Акрамя гэтага, адбор работ на Другі фестываль і іх ацэнка будуць весціся паводле іншых, больш жорсткіх прафесійных крытэраў, што, безумоўна, павысіць каштоўнасць узнагародаў і перамогі. Як і ў мінулым годзе, удзел у Фестывалі будзе бясплатным.

Збор работ будзе весціся да 6 чэрвеня. Асноўны фестывальны дзень пройдзе 23 чэрвеня, цягам якога будуць ладзіцца майстар-класы галоўных беларускіх рэкламістаў, круглыя сталы і сустрэчы з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Рэспублікі Беларусь. Фіналам стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю 2011 года.

Нагадваем, што ўдзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ, а работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года.

Запрашаем да ўдзелу ў Фестывалі ўсіх, хто робіць рэкламу і камунікацыю на беларускай мове.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо па e-mail adnak@budzma.org. Уся падрабязная інфармацыя пра Фестываль, яго конкурсную праграму і ўмовы ўдзелу змешчаная на сайце Фестывалю ADNAK.BY.





 
Наша страничка на Facebook
 
Типография Новик
 
Типография Унифлекс
г. Минск, ул. Сурганова, 57 б, 5 этаж, офис 162, info@packet.by                                                                                                                                        Автор и руководитель