Дизайн-студия Акима Мельника

Разделы:
НОВОСТИ
СТАТЬИ
ПЕРСОНЫ
РУКОВОДСТВО
ИСТОРИЯ
ГАЛЕРЕЯ
Тематики:
аксессуары
алкогольные напитки
безалкогольные напитки
бытовая техника
бытовая химия
вторая жизнь упаковки
за кадром
игрушки
иллюстрация
интервью
канцтовары
книги
компакт-диски
Кондитерские изделия
конкурсы
корм для животных
косметика
Косметика и парфюмерия
креативные идеи
мероприятия
минимализм
новая технология
новости и события
о нас
одежда и обувь
пакеты, сумки
портфолио дизайн-студий
послание в упаковке
посуда
праздничная упаковка
продукты питания
Проекты дизайн-студии Акима Мельника
редизайн
ретро
роскошь
сигареты
сигареты, сигары
социальная роль упаковки
спорт и туризм
студенческая работа
товары для детей
товары для дома
товары для животных
товары для садоводов
упаковка
фармацевтика
эко-упаковка
эко-упаковка
этно
юмор
Материалы:
алюминий
бумага, картон
глина
дерево
кожа
металл
нитки
оргстекло
пергамент
Пластик
полиэтилен
пробка
резина
стекло
термоусадочная пленка
тетрапак
ткань
фольга

Фестываль AD.NAK! прапануе конкурсы на любы густ | автор packet.by

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! шукае таленты і аб’яўляе астатнюю конкурсную праграму. У конкурсах могуць узяць удзел аматары фатаграфіі, капірайтэры, таленавітыя перакладчыкі і ўсе, хто зацікаўленыя рабіць рэкламу і іншыя прадукты на беларускай мове.

 

У адрозненне ад мінулагодняга фестывалю беларускай рэкламы, сёлета паспаборнічаць у межах Фестывалю могуць не толькі прафесіяналы ў галіне рэкламы і маркетынгу, але і аматары ды звычайныя спажыўцы рэкламы, якімі з'яўляемся мы ўсе.

 

У 2011 годзе акрамя намінацый, накіраваных у асноўным на прафесійных удзельнікаў, у межах Фестывалю AD.NAK! пройдзе шэраг конкурсаў. Гэта павінна заахвоціць крэатыўных людзей, якія маюць даволі пасрэднае дачыненне да рэкламы, праявіць актыўнасць і прапанаваць грамадскасці цікавыя рашэнні ў вельмі важных сферах. І, што самае галоўнае, яны могуць атрымаць каштоўныя і заслужаныя прызы за сваю ініцыятыву, смеласць і крэатыўнасць.

 

У чым можа праявіць сябе патэнцыйны ўдзельнік конкурсу?

 

Конкурс фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК!

Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган

Конкурс на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка

 

AD.NAK ZНЯТА ТАК!

 

Аргкамітэт Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO прапануе прыняць удзел у конкурсе фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК!. У межах гэтага конкурсу кожны прафесійны фатограф альбо фотааматар можа знайсці намінацыю на свой густ. Кампетэнтнае журы будзе ацэньваць фотаздымкі ежы і напояў (намінацыя AD.NAK СМАЧНА ТАК!), беларускіх прыгажуняў (AD.NAK ЛЮБА ТАК!), фотапраекты, складзеныя з 3-7 здымкаў, аб'яднаных адзінай тэмай і ідэяй (AD.NAK MOЦНА ТАК!), а таксама стужкавыя работы, дасланыя на конкурс у фармаце TIFF.

 

У межах кожнай намінацыі прадугледжаныя тры прызавыя месцы. Прызёры і пераможцы атрымаюць магчымасць стажыравацца ў вядучай фотастудыі Беларусі ZНЯТА STUDIO, удзел у рэальных рэкламных праектах, а таксама наведаванне майстар-класаў топавых фатографаў Беларусі і замежжа. А пераможца конкурсу ламаграфіі атрымае дадатковы прыз ‑ знакамітую ЛОМА-камеру DIANA!

 

Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган

 

Для тых удзельнікаў, якія могуць выразіць шырокую думку ў маленечкай фразе, складзенай з некалькіх словаў, Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! супольна з партнёрам Фестывалю кампаніяй "Альтэрнатыўная цыфравая сетка" (брэнды "Атлант Тэлеком" і "Шпаркі дамавік") запускае Конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган. Мэта -- прыдумаць найбольш вясёлы і драйвовы слоган для брэнду "Шпаркі дамавік". Ён павінен добра ўспрымацца маладой аўдыторыяй і выдатна адлюстроўваць тыя магчымасці, якія прапануе кампанія "Альтэрнатыўная цыфравая сетка" сваім кліентам.

 

Усе слоганы, дасланыя на конкурс, могуць быць выкарыстаныя кампаніяй "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" ў мэтах прасоўвання сваіх прадуктаў. Прычым няважна, перамог слоган альбо не.

 

Пераможцу конкурсу чакае прыз ад "Шпаркага дамавіка" – бясплатны кантракт на безлімітны кругласутачны доступ у інтэрнэт, а таксама да ўнутраных рэсурсаў правайдара на хуткасці да 2 Мбіт/с па тарыфным плане "Мастхэв 1". Але калі вочы ў журы будуць разбягацца, то не выключана, што асобныя канкурсанты будуць уганараваныя адмысловымі прызамі і падарункамі.

 

Конкурс на найлепшае пераагучванне замежнага рэкламнага роліку

 

"Альтэрнатыўная цыфравая сетка" падтрымала яшчэ адзін, відаць, найбольш творчы конкурс нашага Фестывалю. Сёлета ў айчынных крэатараў з'явілася магчымасць наблізіць найлепшыя сусветныя ролікі да беларусаў -- праз удзел у Конкурсе на найлепшае пераагучванне замежнага рэкламнага роліку. Ад іх патрабуецца перакласці два рэкламных відэа з англійскай і рускай мовы і даслаць іх у аргамітэт Фестывалю. Пераклады будуць ацэньвацца не столькі па літаральнай перадачы іх тэксту, колькі па дакладнасці перакладу асноўнага паведамлення, арыгінальнасці інтэрпрэтацыі сэнсу, правільнасці моўных канструкцый і багацці мовы, а таксама па дынамічнасці стылю.

 

Пераможца гэтага конкурсу атрымае прыз у выглядзе бясплатнага гадавога кантракту на карыстанне карыстанне пакетам "Прэміум", які забяспечвае безлімітны кругласутачны доступ да інтэрнэту на хуткасці да 10 Мбіт/с. Удзельнік, які зойме 2-е месца, атрымае права бясплатнага карыстання безлімітным інтэрнэтам па плане "Мастхэв 3", які забяспечвае хуткасць да 5 Мбіт/с. А бронзавы прызёр атрымае бясплатнае падключэнне да плану "Мастхэв 2" з безлімітным доступам да інтэрнэту на хуткасці да 3 Мбіт/с.

 

Нагадаем, што ў межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаты і Конкурс маладых беларускіх рэкламістаў, якія павінныя стварыць постэр ці серыю постэраў для SOS-дзіцячых вёсак па пытаннях, звязаных з праблемамі сіроцтва ў Беларусі.

 

Акрамя таго, Аргкамітэт заклікае ўсіх ахвочых дасылаць прыклады няўдалых рэкламных працаў на антыпрэмію "Каша сувораўская". Магчыма, з дапамогай канкурсантаў у гэтай намінацыі атрымаецца падняць узровень беларускай рэкламы на новую прыступку.





 
Наша страничка на Facebook
 
Типография Новик
 
Типография Унифлекс
г. Минск, ул. Сурганова, 57 б, 5 этаж, офис 162, info@packet.by                                                                                                                                        Автор и руководитель