Дизайн-студия Акима Мельника

Разделы:
НОВОСТИ
СТАТЬИ
ПЕРСОНЫ
РУКОВОДСТВО
ИСТОРИЯ
ГАЛЕРЕЯ
Тематики:
аксессуары
алкогольные напитки
безалкогольные напитки
бытовая техника
бытовая химия
вторая жизнь упаковки
за кадром
игрушки
иллюстрация
интервью
канцтовары
книги
компакт-диски
Кондитерские изделия
конкурсы
корм для животных
косметика
Косметика и парфюмерия
креативные идеи
мероприятия
минимализм
новая технология
новости и события
о нас
одежда и обувь
пакеты, сумки
портфолио дизайн-студий
послание в упаковке
посуда
праздничная упаковка
продукты питания
Проекты дизайн-студии Акима Мельника
редизайн
ретро
роскошь
сигареты
сигареты, сигары
социальная роль упаковки
спорт и туризм
студенческая работа
товары для детей
товары для дома
товары для животных
товары для садоводов
упаковка
фармацевтика
эко-упаковка
эко-упаковка
этно
юмор
Материалы:
алюминий
бумага, картон
глина
дерево
кожа
металл
нитки
оргстекло
пергамент
Пластик
полиэтилен
пробка
резина
стекло
термоусадочная пленка
тетрапак
ткань
фольга

AD.NAK! прапануе пачаставаць сяброў порцыяй "Кашы сувораўскай" | автор packet.by
У межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заснаваная своеасаблівая намінацыя «Каша сувораўская». Па сутнасці, гэта антыпрэмія. Яна прысуджаецца тым рэкламным прадуктам, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры, а таксама дэманструюць непрафесійны падыход аўтараў да стварэння рэкламы.
 
"Гэтая прэмія, а дакладней, анты-прэмія, -- перш за ўсё люстра рэкламы, якая паказвае памылковыя гістарычныя стэрэатыпы ці зроблена, ламаючы ўсе каноны рэкламнай логікі, -- тлумачыць каардынатар культурніцкай кампаніі "Будзьма", аднаго з арганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Ніна ШЫДЛОЎСКАЯ. -- Хочам мы таго ці не, але рэклама вельмі моцна ўплывае на людзей. Таму грэблівае, няўважлівае, неахайнае стаўленне да шматвяковай гісторыі Беларусі, да нацыянальнай мовы, на маю думку, не дапушчальна і ў гэтай сферы".
 
Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што па змесце адпавядаюць любой з намінацый Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK (тэлевізійная і кінарэклама; друкаваная і вонкавая рэклама; дызайн & Art Direction; радыё- ці аўдыёрэклама і г.д.). Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская».
 
Напрыклад, прадукт можа:
 
‑ супярэчыць падзеям і логіцы гісторыі Беларусі, традыцыям культуры нашай краіны альбо канонам рэкламнага мастацтва;
 
‑ быць выкананымі з памылкамі альбо «перламі» (тэхналагічнымі альбо лагічнымі памылкамі);
 
‑ выклікаць адмоўныя эмоцыі (напрыклад, незадавальненне, абурэнне, асуджэнне);
 
‑ ствараць адмоўны імідж Беларусі і беларусаў сярод замежнікаў.
 
"Я спадзяюся, што самы актыўны ўдзел у намінацыі прымуць блогеры. Яны даволі дынамічныя, усё заўважаюць, у іх заўсёды ёсць з сабой камера. І яны, канечне ж, будуць дасылаць прыклады няўдалай рэкламы", -- лічыць дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERINCOM Андрэй ЭЗЕРЫН.
 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і агенцтвы, якія ўсвядомілі свае ранейшыя памылкі і могуць прэзентаваць супольнасці свае не вельмі ўдалыя працы. Гэтыя сапраўды вартыя павагі ўдзельнікі будуць узнагароджаныя асобным ганаровым прызам «За выпраўленне памылак».
 
Крэатыўны дырэктар РА Forte Grey Belarus Андрэй ХАЛЕЦКІ лічыць, што пасмяяцца з сябе не грэх. Сам бы ён так і зрабіў, калі б убачыў сваю працу у намінацыі "Каша сувораўская".
 
"Няўменне пасмяяцца з сябе -- прыкмета такой нядобрай рэчы, як ганарлівасць. Ну а працаваць без памылак, ды і жыць увогуле, наўрад ці атрымаецца. Проста важна памятаць, што памылкі тэхнічныя ці "вытворчыя" -- гэта непазбежнасць. Ментальны ж, усвядомлены "касяк", заснаваны на ляноце, нематываванасці і цынізме -- гэта ўжо чорная кармічная метка", -- лічыць А. Халецкі.
 
Менавіта таму Аргкамітэт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заклікае ўсіх зацікаўленых дасылаць прыклады няўдалых працаў у намінацыю "Каша сувораўская". Пасмяемся і павучымся разам!
 
Як падаць працу?
 
Работа можа быць пададзена ў любым растравым фармаце *.JPG, *.GIF, *.TIF ці інш. (фотаздымак таксама можа быць зроблены мабільным тэлефонам), разрозненне растравых выяваў не больш за 300 dpi. Аб’ём файла павінен быць не больш за 10 Мб.
 
Ролікі і відэа-матэрыялы прымаюцца ў фармаце AVI або MPG. Таксама прымаюцца файлы, зробленыя мабільным тэлефонам. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 20 Мб.
 
Пасля рэгістрацыі ўдзельніка файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю ў раздзеле «Падача работы». Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (K-1).
 
Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2011 года.




 
Наша страничка на Facebook
 
Типография Новик
 
Типография Унифлекс
г. Минск, ул. Сурганова, 57 б, 5 этаж, офис 162, info@packet.by                                                                                                                                        Автор и руководитель