Дизайн-студия Акима Мельника

Разделы:
НОВОСТИ
СТАТЬИ
ПЕРСОНЫ
РУКОВОДСТВО
ИСТОРИЯ
ГАЛЕРЕЯ
Тематики:
аксессуары
алкогольные напитки
безалкогольные напитки
бытовая техника
бытовая химия
вторая жизнь упаковки
за кадром
игрушки
иллюстрация
интервью
канцтовары
книги
компакт-диски
Кондитерские изделия
конкурсы
корм для животных
косметика
Косметика и парфюмерия
креативные идеи
мероприятия
минимализм
новая технология
новости и события
о нас
одежда и обувь
пакеты, сумки
портфолио дизайн-студий
послание в упаковке
посуда
праздничная упаковка
продукты питания
Проекты дизайн-студии Акима Мельника
редизайн
ретро
роскошь
сигареты
сигареты, сигары
социальная роль упаковки
спорт и туризм
студенческая работа
товары для детей
товары для дома
товары для животных
товары для садоводов
упаковка
фармацевтика
эко-упаковка
эко-упаковка
этно
юмор
Материалы:
алюминий
бумага, картон
глина
дерево
кожа
металл
нитки
оргстекло
пергамент
Пластик
полиэтилен
пробка
резина
стекло
термоусадочная пленка
тетрапак
ткань
фольга

AD.NAK!: знаёмства з рэкламным шаленствам | автор packet.by

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адбыўся 23 чэрвеня. Ён стаў сапраўднай перлінай фестывальнага жыцця Беларусі.

Беларускамоўная рэклама становіцца ўсё больш і больш запатрабаванай. Пра гэта кажа колькасць удзельнікаў, якія прыйшлі 23 чэрвеня ў Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў (IBB) на Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Больш за 200 чалавек адзначылі свята рэкламы ў кампаніі сяброў і аднадумцаў.

Фестываль цягнуўся каля 10 гадзінаў і ўключыў у сябе ўрачыстую цырымонію адкрыцця, разнастайную і надзвычай карысную адукацыйную праграму, прэс-канферэнцыю. А кульмінацыяй Фестываля стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў конкурсаў і намінацый сёлетняга фестываля.

На цырымоніі адкрыцця Фестывалю арганізатары паабяцалі яго ўдзельнікам шмат цікавостак і вострых уражанняў. І яны не хлусілі. Фестываль сапраўды атрымаўся вельмі змястоўным, цікавым і жывым. Шаленства, якое было аб’яўлена дэвізам дзеі, праявілася ўжо напачатку. Замест пераразання чырвонай стужачкі падчас адкрыцця Фестывалю прадстаўнік кампаніі Husqvarna перапіліў бела-чырвоны шлагбаўм, а на небасхіле залунаў фірмовы AD.NAK’аўскі сцяг.

 

 

 

 



Сёлетняя семінарская праграма была надзвычай цікавай. Ад 11 да 17 гадзіны ў дзвюх аўдыторыях паралельна працавалі дзве групы рэкламістаў. У перапынках паміж семінарамі яны горача дзяліліся ўражаннямі між сабой, пацвярджаючы правільна выбраны арганізатарамі накірунак – шаленства ва ўсім.

Бліжэй да вечару на фестываль падцягнуліся і журналісты. Адмыслова для іх была арганізаваная прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел арганізатары і сябры журы сёлетняга Фестывалю.


На прэс-канферэнцыі каардынатар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” Алена Макоўская распавяла, што сёлетні фестываль з’яўляецца асаблівым. І першая асаблівасць заключаецца ў акцэнце на прамоцыю культурніцкіх праектаў.

“Культурніцкія прадукты ў Беларусі пачынаюць паводзіць сябе, як камерцыйны, прадстаўляць сябе як гандлёвую марку”, -- адзначыла Алена Макоўская, падкрэсліўшы, што гэта дапамагае ім найлепшым чынам наладжваць кантакт з аўдыторыяй.

Другая адметнасць сёлетняга фестывалю – гэта Антыпрэмія “Каша сувораўская”. Яна прысуджалася тым працам, якія няўважліва ставяцца да фактаў айчыннай гісторыі, а таксама традыцыі і культуры. Рэкламадаўцы павінны паважаць культуру той аўдыторыі, для якой робіцца рэклама, лічыць Алена Макоўская.

Сябры журы фестываля распавялі пра дастаткова добры яго ўзровень. Разам з тым, менавіта для таго, каб яго падтрымліваць, журы было вымушанае ў некаторых намінацыях не прысуджаць першыя, другія альбо трэція месца. А пэўныя намінацыі пакінуць увогуле без прызёраў, як, напрыклад, намінацыю “Радыё- і аўдыёрэклама”. Гэта звычайная практыка любога фестывалю.

Увогуле, сябры журы адзначылі дастаткова добры ўзровень працаў, пададзеных на фестываль. Разам з тым, ён мог бы быць і вышэйшым. Напрыклад, многія намінацыі змяшчалі працы, проста перакладзеныя на беларускую з іншай мовы, што не дазваляла беларускай мове праявіцца ў поўную сілу.

“Шматлікія працы маглі быць выкананымі на любых мовах, а не толькі на беларускай. Беларускую ж мову варта выкарыстоўваць для стварэння больш эмацыйнай, ёмістай камунікацыі. І калі ўсё рабіць правільна, калі ствараць рэкламу на беларускай мове, а не перакладаць яе з рускай, то паведамленне будзе мець сапраўды значны эфект”, -- адзначыў на прэс-канферэнцыі брэнд-майстар Ігар Корзун.

Выказаўшы надзею, што Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі адбудзецца і ў наступным годзе, спікеры разам з журналістамі накіраваліся ў залю, дзе пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Фестывалю.

Яна стала сапраўднай перлінай фестывалю. Сёлета яна была арганізаваная ў форме шоў. Замест чырвоных дываноў, па якіх звычайна праходзяць удзельнікі фестываляў, гасцям AD.NAK! было прапанавана прайсці па двух калідорах – для шалёных і памяркоўных. Гэты выбар гасцей фестывалю пазней зграў ролю ў шалёна-памяркоўнай латэрэі, у якой разыгрываўся сертыфікат на кантэкстную рэкламу на 75 еўра і запрашальнік на курсы капірайтынгу ад групы кампаній Webcom Media.

Шоў уключала ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання, якая чаргавалася з выступамі беларускіх гуртоў: трыа Канстанціна Гарачага, Vincent’a, Dali, РСП і “Ў нескладовага”. Зрэшты, свята атрымалася!





 
Наша страничка на Facebook
 
Типография Новик
 
Типография Унифлекс
г. Минск, ул. Сурганова, 57 б, 5 этаж, офис 162, info@packet.by                                                                                                                                        Автор и руководитель